Note: The press release is translated into Belarusian below the English version.
(NEW YORK)— PEN America’s new Freedom to Write Index found that 16 writers and public intellectuals were held in custody in Belarus in 2022, many of them jailed in relation to their expression following the 2020 presidential election. Belarus was also one the top countries in PEN America’s Writers at Risk Database, with 33 writers and public intellectuals at risk of some form of persecution.
The number of jailed writers has remained relatively constant, compared to those documented in PEN America’s 2021 FTW Index.
“Belarusian culture does not have a place in its own country,” said Polina Sadovskaya, Eurasia and Advocacy Director at PEN America. “In 2022, the jailing of writers and public intellectuals sadly remained a constant of Belarusian cultural life. However, while authorities detained and imprisoned writers, the surrounding community adapted in order to ensure the existence of Belarusian culture. Writers who fled Belarus for their safety now live and connect from abroad. Poetry readings in Belarusian take place in secret or online. Publishers have implemented new strategies to preserve their book inventories, considered ‘extremist’ by the authorities.”
Several writers who were jailed or otherwise at risk of persecution following the 2020 election remained in pre-trial detention, faced new charges, began or continued serving prison sentences, or remained in exile during 2022. Some writers who were already in custody continued to serve their sentences and were further punished, such as author-blogger Mikola Dziadok and philosopher Uladzimir Matskevich. In 2022, four cases of writers newly jailed in Belarus were documented, including publisher Andrey Yanushkevich, who was jailed after opening a bookstore selling Belarusian literature.
In 2022, 311 writers were jailed globally according to PEN America’s 2022 Freedom to Write Index, the year-end count of imprisoned writers worldwide. Throughout the year, PEN America documents cases of detained and threatened writers around the world and looks at emerging and country-specific trends that governments deploy in an attempt to muzzle writers and artists. PEN America’s database contains 813 active cases from over 80 countries of writers, poets, online commentators, journalists at risk for their writing and expression.
“The world can support Belarusian writers who continue to write and create despite the Belarusian government’s rights violations,” Sadovskaya stated. “Cultural rights violations must be monitored by the UN Human Rights Council and UN Special Rapporteur on the human rights situation in Belarus. International governments should fund initiatives that support the creative practice of exiled cultural figures. Donors should increase support for the translation and publication of literature in Belarusian language. These forms of support for Belarusian writers are a means to resist the government’s abuses against its own people.”
According to a report on cultural rights violations by PEN Belarus—a center in the PEN International network—there were 1,390 instances of cultural rights violations during 2022. Violations of cultural rights and free expression in some instances centered around the Belarusian language and a rewriting of historical memory. While, according to the Constitution, Belarusian is one of the official languages of the country, Belarusian-speakers experience discrimination in various sectors including publishing and higher education. Yanushkevich, detained for nearly a month in 2022, now publishes from exile in Poland after a court revoked his publishing house’s license for selling “extremist materials.”
Threats to free expression in Belarus, catalyzed by the 2020 presidential election, have effectively limited outspoken Belarusian opposition to Russia’s 2022 invasion of Ukraine. The suppression of dissenting speech—by means of arrest, judicial harassment, and exile—has resulted in the imprisonment of writers who have been critical of the Belarusian and Russian government in the past. Well-known writers and intellectuals who have commented on national and regional politics such as author-journalist Andrzej Poczobut, political analyst Valeria Kostyugova, and philosopher Matskevich were jailed throughout 2022.
About PEN America’s Freedom To Write Index and Writers at Risk Database
PEN America’s Freedom To Write Index, now in its fourth year, includes case studies of detained writers, an overview of global trends, and country specific threats to writers and free expression. It complements the PEN America’s Writers at Risk Database which catalogs writers, journalists, artists and public intellectuals under threat around the world.
About PEN America
PEN America stands at the intersection of literature and human rights to protect open expression in the United States and worldwide. We champion the freedom to write, recognizing the power of the word to transform the world. Our mission is to unite writers and their allies to celebrate creative expression and defend the liberties that make it possible. To learn more visit PEN.org
Contacts: Suzanne Trimel, [email protected], 201-247-5057,
Polina Sadovskaya, [email protected]
Новая справаздача Амерыканскага ПЭНа сведчыць, што 16 пісьменнікаў і публічных інтэлектуалаў у Беларусі ў 2022 годзе знаходзіліся ў зняволенні, а 33 пісьменнікі апынуліся пад пагрозай пераследу (НЬЮ-ЁРК) – новы Freedom to Write Index Амерыканскага ПЭНа засведчыў, што ў 2022 годзе ў Беларусі былі затрыманыя 16 пісьменнікаў і публічных інтэлектуалаў; многія з іх апынуліся за кратамі за іх выказванні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У базе дадзеных «Пісьменнікі ў небяспецы» Амерыканскага ПЭНа сярод краін Беларусь займае адно з першых месцаў: 33 пісьменнікі і прадстаўнікі грамадскай інтэлігенцыі ў той і іншай форме зазналі пагрозу пераследу. Колькасць зняволеных пісьменнікаў застаецца практычна нязменнай у параўнанні з колькасцю, зафіксаванай у Freedom to Write Index Амерыканскага ПЭНа за 2021 год. «Беларускай культуры няма месца ва ўласнай краіне, − зазначае Паліна Садоўская, дырэктарка па Еўразіі і адвакацыі Амерыканскага ПЭНа. – У 2022 годзе турэмнае зняволенне пісьменнікаў і публічных інтэлектуалаў, на жаль, заставалася канстантай беларускага культурнага жыцця. Аднак пакуль улады затрымлівалі і кідалі пісьменнікаў за краты, грамадства адаптавалася, каб забяспечыць існаванне беларускай культуры. Пісьменнікі, якія пакінулі Беларусь з мэтамі бяспекі, цяпер жывуць і працуюць за мяжой. Паэтычныя чытанні на беларускай мове ладзяцца падпольна ці анлайн. Выдаўцы выкарыстоўваюць новыя стратэгіі, каб захаваць наклады кніг, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі». Некалькі пісьменнікаў, што апынуліся ў зняволенні або перад небяспекай пераследу пасля выбараў 2020 года, заставаліся пад следствам, ім былі прад’яўленыя новыя абвінавачванні, яны пачалі або працягнулі адбываць турэмныя тэрміны або цягам 2022 года жылі ў выгнанні. Некаторыя пісьменнікі, якія ўжо знаходзіліся ў зняволенні, працягнулі адбываць пакаранне, аднак ім узмацнілі жорскасць рэжыму, як гэта адбылося, напрыклад, з аўтарам-блогерам Міколам Дзядком і філосафам Уладзімірам Мацкевічам. У 2022 годе ў Беларусі было зафіксавана чатыры новыя выпадкі зняволення пісьменнікаў, напрыклад, выдавец Андрэй Янушкевіч апынуўся за кратамі пасля адкрыцця кнігарні, дзе меліся прадавацца беларускія кнігі. Згодна з Freedom to Write Index 2022, які быў складзены Амерыканскім ПЭНам і ўяўляе сабой пералік зняволеных на канец года пісьменнікаў, 311 пісьменнікаў ва ўсім свеце апынуліся за кратамі ў 2022 годзе. На працягу года Амерыканскі ПЭН дакументуе выпадкі затрыманняў і пагроз пісьменнікам ва ўсім свеце і вылучае ўзніклыя і спецыфічныя для кожнай краіны тэндэнцыі, якія выкарыстоўваюцца дзяржавамі з мэтай вымусіць пісьменнікаў і мастакоў да маўчання. У базе дадзеных Амерыканскага ПЭНа змешчаны 813 актыўных спраў пісьменнікаў, паэтаў, анлайн-каментатараў, журналістаў з больш як 80 краін свету, якім праз іх творчасць або самавыяўленне пагражае небяспека. «Свет можа падтрымаць беларускіх пісьменнікаў, якія працягваюць пісаць і ствараць, нягледзячы на парушэнні правоў беларускімі ўладамі, − заявіла Паліна Садоўская. − Парушэнні культурных правоў павінны адсочвацца Саветам ААН па правах чалавека і Спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Міжнародным урадам варта фінансаваць ініцыятывы, скіраваныя на падтрымку творчай практыкі дзеячаў культуры ў выгнанні. Донарам варта павялічыць падтрымку перакладаў і публікацыі літаратуры на беларускай мове. Гэтыя формы падтрымкі беларускіх пісьменнікаў з’яўляюцца сродкам супрацьстаяння гвалту дзяржавы ў дачыненні да ўласнага народа». Паводле справаздачы пра парушэнне культурных правоў, падрыхтаванай Беларускім ПЭНам – адным з цэнтраў міжнароднай сеткі ПЭН-клубаў, – у 2022 годзе было зафіксавана 1390 выпадкаў парушэння культурных правоў. Парушэнні культурных правоў і свабоды слова ў некаторых выпадках былі звязаныя з беларускай мовай і перапісваннем гісторыі. Нягледзячы на тое, што, паводле Канстытуцыі, беларуская мова з’яўляецца адной з дзяржаўных, носьбіты беларускай мовы зазнаюць дыскрымінацыю ў розных сферах, у тым ліку ў выдавецкай дзейнасці і вышэйшай адукацыі. Андрэй Янушкевіч, затрыманы амаль на месяц у 2022 годзе, пасля таго, як суд пазбавіў яго выдавецтва ліцэнзіі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», працуе выдаўцом у выгнанні ў Польшчы. Пагрозы свабодзе выказвання ў Беларусі, справакаваныя прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, фактычна абмежавалі адкрыты беларускі супраціў ўварванню Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Падаўленне іншадумства арыштамі, судовым пераследам і выгнаннем прывяло да заключэння пад варту пісьменнікаў, якія ў мінулым крытыкавалі беларускі і расійскі ўрады. Вядомыя пісьменнікі і інтэлектуалы, якія каментавалі нацыянальную і рэгіянальную палітыку, напрыклад, пісьменнік-журналіст Анджэй Пачобут, палітолаг Валерыя Касцюгова і філосаф Уладзімір Мацкевіч, заставаліся ў турме на працягу ўсяго 2022 года. Пра Freedom to Write Index і базу дадзеных «Пісьменнікі ў небяспецы» Амерыканскага ПЭНа Freedom to Write Index Амерыканскага ПЭНа, які публікуецца ўжо чацвёрты год, змяшчае тэматычныя даследаванні пра затрыманых пісьменнікаў, агляд глабальных тэндэнцый і пагроз для пісьменнікаў і свабоды слова ў канкрэтных краінах. Ён дапаўняе базу дадзеных Амерыканскага ПЭНа «Пісьменнікі ў небяспецы», дзе сабраныя журналісты, мастакі і публічныя інтэлектуалы, якія знаходзяцца пад пагрозай ва ўсім свеце. Пра Амерыканскі ПЭН Амерыканскі ПЭН працуе на скрыжаванні літаратуры і правоў чалавека, абараняючы свабоднае самавыяўленне ў Злучаных Штатах і ва ўсім свеце. Мы адстойваем свабоду пісаць, прызнаючы сілу слова, здольнага змяніць свет. Наша місія – аб’яднаць пісьменнікаў і іх паплечнікаў для спрыяння творчаму самавыяўленню і абароны свабод, якія робяць яго магчымым. Каб даведацца больш, наведайце сайт PEN.org
|